Чтобы тепло не стало врагом

28 мартa 2023

Цяпло неабходна нам для жыцця і працы,

яно патрэбна і для вядзення многіх тэхналагічных працэсаў і вытворчасці іншых відаў энергіі.

         Але нават ласкавае цяпло можа стаць ворагам таму, хто не выконвае правілы тэхнікі бяспекі. Асабліва гэта датычыцца дзяцей.

         У мэтах бяспекі катэгарычна забараняецца:

         пранікаць у адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы або каналы;

         спускацца і перасякаць у неабсталяваных месцах траншэі, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонту цепласетак;

         набліжацца да прамывін, якія ўтвараюцца ў месцах парываў трубаправода, бліжэй 5 метраў;

         хадзіць па трубаправодах, канструкцыях, перакрыццях;

         пералазіць у неабсталяваных месцах праз вонкавыя трубаправоды;

         дакранацца да запорнай арматуры;

         пранікаць у памяшканні цэнтральных і індывідуальных цеплапунктаў;

         набліжацца да месц, дзе вядуцца работы па рамонту цепласетак.

         Памятайце, што любыя свавольствы і гульні каля дзеючых трубаправодаў могуць прывесці да сур’ёзных траўм.

 

Інспектар энергагазінспекцыі

Брэсцкага МРА філіяла Дзяржэнергагазнагляду

па Брэсцкай вобласці  

                                                        Яўген Жуковіч