Работнікі «Пружанскіх электрасетак» прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца»

26 января 2022

Работнікі «Пружанскіх электрасетак» прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца»

Да традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» заўсёды далучаецца і прафсаюзная арганізацыя энергетыкаў вобласці. Не засталася ўбаку і пярвічка філіяла «Пружанскія электрасеткі».

Работнікі філіяла адгукнуліся на прапанову дапамагчы людзям, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Абвешчаны збор сродкаў на набыццё канцылярскіх тавараў і пісьмовых прылад для сірот і шматдзетных сем’яў актыўна падтрымалі ўсе пружанскія энергетыкі. Сабраныя рэчы былі перададзены супрацоўнікам Пружанскай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Як адзначаюць у электрасетках, важна разумець, што дабрачыннасць – гэта, у першую чаргу, міласэрнасць саміх людзей, іх жаданне дапамагчы, а не колькасць сабраных грошай і рэчаў. Не важна, колькі вы выдаткавалі на добрыя справы, важней тое, што разумееце неабходнасць гэтага.

"Раённыя будни"

http://www.budni.by/?p=49785